Новыя даследаванні сведчаць, што жанчыны з краін, дзе насельніцтва здаравейшае, аддае перавагу мужчынам больш фемінізаваным. Мода на мужчыну-самца мінае?
Некаторы час таму каля 4800 жанчын узялі ўдзел у эксперыменце навукова‑даследчай лабараторыі Абердынскага універсітэта (Шатландыя). Гэта былі маладыя жанчыны, у асноўным каля дваццаці гадоў. Пазней даследчыкі ў лабараторыі пацвердзілі з дапамогай IP‑адрасоў дадзеныя аб тым, што ў эксперыменце бралі ўдзел жанчыны з 30 краін, уключаючы Аргентыну, Швецыю, Расію, Аўстралію і Злучаныя Штаты. Краіна паходжання жанчын з’яўляецца важнай часткай эксперыменту.
Пасля рэгістрацыі на сайце жанчыны пераходзілі ў раздзел псіхалагічных тэстаў. Яны атрымлівалі інструкцыі на англійскай мове або ў перакладзе, і ім былі парамі прадстаўленыя мужчынскія твары. У кожнай пары ім неабходна было выбраць той, які падаецца ім больш прывабным, і ацаніць, наколькі яны ён падабаецца ім больш за другі.
Твары выглядалі амаль аднолькава, з нязначнымі адрозненнямі, быццам твары двайнятаў. Яны былі створаныя праграмай, якая надавала рысам больш «мужчынскасці» ці «жаноцкасці». У некаторых, напрыклад, вусны былі танчэйшыя, чым у «двайнікоў», або шырэй пасаджаныя вочы, або гусцейшыя бровы. Большасці жанчынаў спатрэбілася менш за 10 хвілін, каб у 20 парах абраць той мужчынскі твар, які падаўся ім прывабнейшым.
Пасля апрацоўкі дадзеных, у тым ліку вышэйназваных перавагаў жанчын, іх краіны паходжання і паказчыку ўзроўню аховы здароўя ў гэтай краіне, даследчыкі ўбачылі цікавую заканамернасць. У краінах, дзе стан аховы здароўя невысокі і існуе пагроза выжыванню, жанчыны аддавалі перавагу больш «мужным» мужчынам. То бок ім падабаецца, калі ў мужчыны шырокі твар і густыя бровы, моцныя скулы і добра акрэсленыя лініі сківіцы.
Для чалавека, незнаёмага з эвалюцыйнай псіхалогіяй, гэта можа гучаць крыху надумана. Як увогуле можна звязваць перавагу, якую жанчына аддае таму ці іншаму мужчынскаму тыпу, з узроўнем здароўя нацыі? Справа ў тым, што
паводле тэорыі сэксуальнага адбору, жанчыны больш разборлівыя ў выбары партнёра, таму што на іх прыходзіцца большая частка рызыкі і цяжару ў нараджэнні і выхаванні дзяцей. Калі мужчына можа спаць са 100 жанчынамі на працягу году і мець 100 дзяцей, жанчына, якая спіць са 100 мужчынамі на год, будзе мець толькі адно дзіця. Таму ў яе інтарэсах прынамсі абраць больш «якаснага» партнёра. І адна з прыкметаў «якасці» мужчыны — добрае здароўе.
Але якое дачыненне мае здароўе да маскуліннасці? Справа ў тэстастэроне — гармоне, дзякуючы якому фармуюцца маскулінныя рысы: моцныя цягліцы, сківіцы, валасы на твары і нізкі голас. Тэстастэрон робіць імунасупрэсіўнае ўздзеянне. Гэта азначае, што мужчына павінен быць здаровым і ў добрай форме, каб вытрымаць яго ўздзеянне.
Тэстастэрон таксама звязаны з добрай рэпрадуктыўнай функцыяй і дамінаваннем. З пункту гледжання эвалюцыі маскуліннасць — гарантыя валодання добрымі генамі і верагоднасці стаць бацькам здаровых дзяцей.Аднак за мужчынскасць, магчыма, давядзецца заплаціць высокую цану. Жанчыны часта ўважаюць мужчынаў з высокім узроўнем тэстастэрону за непрыязных, непрывабных, непастаянных, агрэсіўных і незацікаўленых у выхаванні дзяцей. Сапраўды, ёсць доказы таго, што такія мужчыны сапраўды маюць больш праблем у выбудоўванні стасункаў, чым іншыя.
У гэтым святле вонкавая «мужнасць» — не так ужо і добра.
Падсвядома жанчынаў можа прывабіць высокі ўзровень тэстастэрону, таму што такі мужчына дасць яе дзецям выключнае здароўе. Але калі здароўе дасягаецца за кошт адсутнасці вернасці і добрага выхавання, ці важна гэта?Гэтаму тыпу аддалі перавагу таксама жанчыны з Румыніі, Грэцыі і Новай Зеландыі. Найбольшая ж колькасць жанчынаў, што знайшлі прывабным «жаноцкі» тып, жыве ў Бельгіі — краіне, у якой, як лічыцца, найлепшая сістэма аховы здароўя ў Еўропе (разам з Даніяй і Нідэрландамі).Відавочны адказ: не так і важна, калі вы жанчына, якая жыве ў краіне з высокім узроўнем аховы здароўя. Тое, што не змогуць даць «кепскія» бацькоўскія гены, дапаможа выправіць добрае медыцынскае абслугоўванне і чыстае навакольнае асяроддзе. У вышэйзгаданым даследаванні жанчыны, якія аддалі перавагу найменш «мужчынскаму» тыпу, жывуць, як правіла, у адных з самых здаровых краін: Швецыі, Фінляндыі, Даніі і Аўстрыі.
Каментары