Беларусы Вялікабрытаніі правялі на тым тыдні шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў 1918 годзе.

У пятніцу адбыўся святочны сход PUBB-клубу беларускіх прафесіяналаў Брытаніі, які аб’ядноўвае беларускіх праўнікаў, фінансістаў і бізнесоўцаў, што працуюць у лонданскім City. 28 сакавіка, у Вербную нядзелю, у Беларускім рэлігійна-культурным цэнтры адбыўся малебен за беларускі народ і святочны абед, а таксама прагляд фільма «Тутэйшыя». Для тых, хто прыйшоў у беларускі цэнтар у першы раз, айцец Аляксандар Надсан правёў невялікую экскурсію па Бібліятэцы і музеі імя Ф. Скарыны.

Асноўныя святочныя мерапрыемствы да Дня волі запланаваныя на сярэдзіну красавіка, калі пасля рамонту будзе адчынены Беларускі дом і адбудзецца прэзентацыя кнігі "Беларусы ў Вялікабрытаніі".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?