Палова ўраджаю бульбы загінула ў Латвіі празь летнюю сушу. Урон мясцовых бульбаводчых гаспадарак эквівалентныя 1,5 млн беларускіх рублёў з гектару.

Ураджай «другога хлеба» ў суседняй краіны складае ня больш за 150-170 цэнтнэраў з гектару. Прычым клубні вельмі нізкай якасьці. На думку мясцовых экспэртаў, гэта акалічнасьць не дасьць цэнам рэзка ўзьляцець уверх [так у тэксьце – НН]. Пагатоў за год бульба падаражэла на 10 сантымаў (каля 400 рублёў у эквіваленце).

Апроч таго, праз сушу ня будуць ажыцьцёўлены заплянаваныя раней экспартныя пастаўкі бульбы ў Расею.

Заўвага «НН»: летась ураджай па Беларусі склаў 148 ц/г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?