Паэма «Бэўвульф». Паэзія Антона Францішка Брыля

Сустрэча з перакладчыкам і паэтам Антонам Францішкам Брылём у межах літаратурных чытанняў з часопісам «ПрайдзіСвет», а таксама яго аўтарскія чытанні пройдуць 30 сакавіка ў кнігарніЎгалерэі.

«Словы належна злучаныя»

Чарговая вечарына перакладной літаратуры будзе прысвечаная эпічнай паэме «Бэўвульф» у перакладзе на беларускую мову Антона Францішка Брыля.

Вас чакае чытанне фрагментаў са стараангельскага эпасу «Бэўвульф» у беларускім перакладзе з каментарамі і размовамі вакол.

Імпрэза пройдзе пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!»

«Рачная вада і дубовае лісце»

У другой частцы вечарыны А. Ф. Брыль будзе чытаць свае вершы.

Пачатак у 19.00.

Адрас кнігарніЎгалерэі: Мінск, пр. Незалежнасці, 37А.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0