У Слуцку 29 сакавіка на помнік святой Сафіі Слуцкай вярнулі німб. Яшчэ раней на помнік вярнулі памятную шыльду. Зроблена гэта было напярэдадні Дня праведнай святой Сафіі Слуцкай, які адзначаецца 1 красавіка.

Нагадаем, што німб і памятная шыльда з помніка Сафіі Слуцкай, а таксама бронзавыя элементы з помніка маршала Жукава былі скрадзеныя ў пачатку снежня 2009 г. маладымі людзьмі 19 і 15 гадоў. Злачынцаў затрымалі, а скрадзенае вярнулі. 9 сакавіка 2010 г. суд Слуцкага раёна прысудзіў 20-гадоваму Ігару Забароўскаму 4 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (т.зв. «хімію»). Непаўналетні Фёдар Базылевіч атрымаў 2 гады ўмоўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?