Нехта Алесь, мяркуючы па ўсім – экзальтаваны падлетак, засірае Гасьцёўню Беларускай Палічкі постамі такога кшталту:
Калі надзея памірае апошняй, дык на Беларусі яна ўжо даўно пахаваная. Надзеі няма.
Перамаглі цалкам і канчаткова нас. Хопіць крычаць "пераможам" і "Жыве!"
Рэжым перамог. І гэтага ня бачыць толькі сьляпы, а не разумее слабы на розум.
Да яго падцягваецца нехта Дрыга – яшчэ той максімаліст:
Рэжым жорсткі. І калі пытанне існавання нашае Радзімы не падштурхне народ на Дзеянне – усе. Для мяне Беларусь скончыцца гэтым. Бо Беларусь – гэта, у першаю чаргу, беларусы. А калі беларусы даволюць ТАКОЕ зрабіць са сваім краем – сустрэнемся у Курапатах...
Ім, як кажуць, яшчэ ў нос не далі, а яны ўжо крывёю сцяклі.
Набярыцеся цярпення, хлопцы й дзяўчаты. Як той казаў, "жарнавы Боскія мелюць павольна, ды сціраюць у парашок". Перамелецца гэты рэжым. Пачытайце гісторыю – нацыя й не з такога дзярма вылазіла. Давайце рабіць кожны сваю маленькую справу, і ўсё будзе выдатна.