Учора па праспектах Незалежнасці і Пераможцаў былі развешаныя сцягі Дзяржавы Катар. Звычайна нацыянальныя палотнішчы ў Мінску вывешваюць, калі ў краіну прыязджае нейкі высокі дзяржаўны чыноўнік з‑за мяжы.

На гэты ж раз ніякай інфармацыі, што Беларусь наведвае катарская дэлегацыя не было. У прэс‑службах Лукашэнкі і Міністэрства замежных справаў інфармацыі адносна візіта не маюць.

У кастрычніку Мінск з прыватным візітам наведваў крон‑прынц Катара шэйх Таміма бен Хамада аль‑Тані. Але пра ягоную сустрэчу з Лукашэнкам дзяржаўныя СМІ паведамілі.

У красавіку Беларусь наведваў і шэйх Катара — адзін з найбагацейшых манархаў свету. Тады Лукашэнка запрасіў катарскі бізнес да супрацоўніцтва ў розных сферах, у тым ліку і інвестыцыйнай. Беларускі кіраўнік бываў у Катары ў 2001 годзе.

Беларусь і Катар актыўна супрацоўнічаюць у вайскова‑тэхнічнай сферы. Катар з’яўляецца трэцім (пасля Расіі і Ірана) найбуйнейшым у свеце экспарцёрам прыроднага газу і буйным экспарцёрам нафты і нафтапрадуктаў; уваходзіць у Арганізацыю краін — экспарцёраў нафты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?