Напад на кіраўніка Маскоўскай Хельсінкскай групы Людмілу Аляксееву адбыўся ў сераду ўвечары падчас правядзення памятнай акцыі па загінуўшым падчас тэрактаў у метро. Аляксеева прыйшла ушанаваць памяць загінуўшых на станцыю «Парк культуры» ў суправаджэнні старшыні праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Алега Арлова і сябра федэральнай бюро руху «Салідарнасць» Барыса Нямцова. Падчас ускладання кветак да яе падбег малады чалавек і са словамі «Ты яшчэ жывая, сука» ударыў яе па галаве. Нападнік паспрабаваў збегчы, але быў затрыманы прысутнымі і перададзены міліцыі. Аляксеева пакінула пасля гэтага станцыю метро і не выключыла, што ў чацвер звернецца да медыкаў.

Як высветлілася пасля затрымання нападніка, дакументаў пры ім не было. Сам ён прадставіўся супрацоўнікам міліцыі як Пераверзеў Канстанцін Алегавіч 1979 года нараджэння. Акрамя гэтага ён заявіў, што пражывае ў Сонцава і з’яўляецца рускім праваслаўным патрыётам. Затрыманаму пагражае да 2 гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?