На поўдні Беларусі, у раёне ад Ельска да Лельчыц, геолагі вядуць пошукі ўрану. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір Карпук 1 красавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, работы вядзе рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белгеа». «Мы валодаем інфармацыяй аб павышаных канцэнтрацыях парод, што ўтрымліваюць уран, якія мы адзначылі ў працэсе работ», — сказаў Карпук.

Паводле яго слоў, пошукі ўрану — адзін з перспектыўных кірункаў геалогіі. Як зазначыў намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белгеалогія» Яраслаў Грыбік, супрацоўнікі «Белгеалогіі» пры здабычы карысных выкапняў зафіксавалі ў Беларусі сотні анамалій радыеактыўных элементаў. «Пытанне пра тое стаіць, з чым яны звязаныя: з уранам, фторыем або каліем», — сказаў спецыяліст. Паводле яго слоў, для вызначэння гэтага патрабуюцца дадатковыя даследаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?