Могільнік для сярэднерадыеактыўных матэрыялаў з Ігналінскай АЭС пабудуюць побач зь літоўскай АЭС – на тэрыторыі, што прымыкае да вёскі Апрыварду. Пра гэта паведаміў дырэктар літоўскага агенцтва па наглядзе за радыеактыўнымі адкідамі Дайнюс Яненас.

Аб’ём могільніка, згодна з праеткам, 100 тыс. куб. м. Тэрмін захоўваньня сярэднерадыеактыўных матэрыялаў – 300 гадоў. Кошт работ – ад 115,9 да 231,8 млн эўра.

Ус е неабходныя сродкі будуць выдзеленыя хь міжнароднага фонду па закрыцьці Ігналінскай АЭС, што фінансуецца, пераважна, Эўразьвязам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?