У сераду прайшлі чарговыя матчы адборачнага турніру чэмпіянату Эўропы – 2008.
У Эйндховэне зборная Беларусі (галоўны трэнэр - Юры Пунтус) прайграла фаварытам нашай групы "G" зборнай Галяндыі зь лікам 0:3. Два галы на рахунку Робіна ван Пэрсі, які гуляе, як і беларус Аляксандар Глеб, за лёнданскі "Арсэнал". Адзін гол забіў Дырк Кюйт.
У нашай падгрупе зборная Баўгарыі разграміла на сваім полі славенцаў зь лікам 3:0 (Валеры Божынаў, Марцін Петраў, Дмітар Тэлкійскі). Зборная Румыніі ў гасьцях перайграла каманду Альбанію – 2:0 (Нікалае Дзіка, Адрыян Муту з пэнальці).
Становішча камандаў пасьля двух тураў:
Галяндыя – 6, Баўгарыя і Румынія – па 4 (2 гульні), Беларусь і Альбанія – па 1 (2 гульні), Люксэмбург і Славенія – 0 (па адной гульні).
Наступную гульню беларусы правядуць 7 кастрычніка ў гасьцях са зборнай Румыніі. 11 кастрычніка - у Менску са зборнай Славеніі.
Сёньня таксама маладзёвая зборная Беларусі ў сваёй групе ў горадзе Ўгерске-Градыштэ правяла вырашальны матч адборачнага турніру са зборнай Чэхіі. Каб трапіць у наступную стадыю трэба было перамагаць, а беларусы прайгралі зь лікам 1:2. Беларусы занялі другое месца ў групе (трэція – кіпрыёты). У плэй-оф (7 і 11 кастрычніка) трапіла зборная Чэхіі. Толькі пераможцы плэй-оф выходзяць у фінальную стадыю чэмпіянату.