Кіроўцы не ведаюць, як на яго рэагаваць, і абачліва скідаюць хуткасць, паведамляе Telegraph.

Жыхары горада Трэвіза на поўначы Італіі не паверылі сваім вачам, калі ўбачылі на дарозе трохкутны знак з чырвонай аблямоўкай. На ім намаляваная грудастая паненка на абцасах і ў кароткай спаднічцы. Надпіс пад знакам рассейвае любыя сумненні: «Асцярожна, прастытуткі».

Зрэшты, аўтамабілісты са стажам ўсё ж задаліся пытаннем, а што менавіта кажа знак.

Ці значыць гэта, што кіроўца павінен сачыць за дарогай,

паколькі яе час ад часу перабягаюць жанчыны лёгкіх паводзінаў, або ён азначае, што прастытуткі працуюць у гэтым раёне і ўзорным бацькам сямействаў варта асцерагацца браць папутчыкаў жаночага полу?

«Я ехаў на працу, убачыў гэты знак і быў вымушаны запаволіць хуткасць, каб ўважліва разгледзець яго, – сказаў 34-гадовы Дзіна Везіна. – Я не мог паверыць сваім вачам: у адлюстраванай жанчыны сапраўды была міні-спадніца, высокія абцасы і вельмі вялікія грудзі».

Італьянец не разумее, што менавіта загадваецца рабіць –

глядзець па баках, каб не прыдушыць прастытутку, або, наадварот, не глядзець на дарогу, каб не паддацца спакусе.

Італьянскія ўлады пакуль каментароў не даюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?