2 красавіка Менскі гарадскі суд адмяніў рашэнне раённай выбарчай камісіі пра нерэгістрацыю кандыдата ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
Як распавёў Рыгор Літвін, раённая выбарчая камісія не зарэгістравала яго
«У суд апроч дагавора продажу я прадаставіў і іншыя дакументы, якія засведчылі тое, што ў мяне больш няма гэтай зямлі, і суддзі нічога не заставалася, як задаволіць маю скаргу», — адзначыў актывіст БХД.
Рашэнне суду перададзена гарадской выбарчай камісіі, адкуль будзе накіравана ў раённую акруговую (Куйбышаўская акруга № 46), дзе сёння ці ў панядзелак Рыгору Літвіну выдадуць пасведчанне кандыдата ў дэпутаты.
Такім чынам, у выбарчай кампаніі БХД у Менску будзе ўдзельнічаць 11 кандыдатаў.