Урад Беларусі ў сярэднім на 10 працэнтаў павялічыў датацыі на знаходжанне дзяцей у летніх аздараўленчых лагерах.

Так, паводле рашэння ўрада, датацыі са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання на адну пуцёўку

ў аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем павялічаныя з 250 тыс. да 280 тыс. рублёў,

у аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем — з 110 да 120 тыс. рублёў, у профільныя аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам не менш як 9 дзён — з 115 тыс. да 125 тыс. рублёў.

Аднак, нягледзячы на павелічэнне датацый на адну пуцёўку, агульны аб’ём фінансавання дзіцячага аздараўлення застанецца ранейшым.

Так, паводле рашэння ўрада, за кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, прадугледжаных на фінансаванне санаторна‑курортнага лячэння і аздараўлення насельніцтва, на аказанне дапамогі ў падрыхтоўцы стацыянарных аздараўленчых лагераў да працы ў летні перыяд будзе выдаткавана 1,5 млрд рублёў, гэта значыць столькі ж, колькі летась.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?