У сераду, 7 красавіка ў 13-00 у Свята-Петра-Паўлаўскім саборы г. Мінска (вул. Ракаўская, 4) адбудзецца паніхіда ў памяць протапрасвітара Віталія Баравога (1916-2008) і паэтэсы Ларысы Геніюш (1910-1983).

Ужо стала традыцыйным штогадовае малітоўнае памінанне памяці гэтых славутых беларускіх дзеячаў у Свята-Петра-Паўлаўскім саборы. Абое яны спадобіліся адысці да Госпада ў святы дзень Благавешчання — дзень, які апяваецца як «пачатак нашага збаўлення». Таму асаблівая наша малітва ў гэты дзень за іх, якія, безумоўна, бачачы ў збаўленні сэнс свайго асабістага жыцця, прыклалі ўсе свае намаганні дзеля таго, каб і шлях нашага народа быў шляхам да Бога, шляхам да збаўлення.

Асаблівасць падзеі і ў тым, што сёлета адзначаецца 100-годдзе нараджэння Ларысы Геніюш. І гэты заўпакойны малебен пакладзе пачатак шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных памяці нашай незабыўнай паэтэсы. Асноўныя юбілейныя ўрачыстасці адбудуцца ў дзень яе нараджэння 9 жніўня ў в. Зэльва.

***

А 17-й на ТБМ пройдзе літаратурная вечарына памяці Ларысы Геніюш.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?