Эдуард Занкавец, фота gazetaby.com

Эдуард Занкавец, фота gazetaby.com

5 красавіка прайшло пасяджэнне выканкама Федэрацыі хакея Беларусі. На ім было прынята рашэнне, што на чэмпіянат свету па хакеі, які пройдзе ў траўні ў Нямеччыне, зборную павязе квартэт трэнераў з Уладзімірам Цыплаковым, Андрэем Гусавым, Аляксандрам Андрыеўскім ды Эдуардам Занкаўцом на чале.

Магчыма, у трэнерскі штаб увойдзе канадскі спецыяліст Дэйв Льюіс.

Міхаіл Захараў, які кіраваў зборнай на Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы, таксама быў у ліку кандыдатаў на пасаду трэнера, але паколькі ён раней падпісаў пагадненне з украінскай федэрацыяй хакею аб працы са зборнай гэтай краіны на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне чэмпіянату свету, таму ён не будзе ўваходзіць у трэнерскі штаб беларускай каманды, заявіў падчас пасяджэння Федэрацыі хакея Беларусі яе старшыня Яўген Ворсін.

***

Занкаўцу – 40 гадоў. Гульцом ён выступаў на пазіцыі форварда. У 1993 годзе быў прызнаны найлепшым хакеістам Беларусі. У 50 матчах за зборную ён закінуў 22 шайбы.

Па сканчэнні кар'еры перайшоў трэнерскую працу. Кіраваў мінскім «Дынама», быў асістэнтам Глена Хэнлана і Курта Фрэйзера ў час іх працы з нацыянальнай зборнай, кіраваў моладзевай зборнай. Зараз уваходзіць у трэнерскі штаб піцерскага СКА, дадае Салідарнасць.

***

На чэмпіянаце свету беларусы выступяць у групе «А» разам са зборнымі Казахстана (матч 9 траўня), Славакіі (11 траўня) і Расіі (13 траўня).

Дарэчы, у трэнерскі штаб славакаў уваходзіць экс-трэнер зборнай Беларусі Глен Хэнлан.

У наступны этап выходзяць тры зборныя. Прыкладам, тры каманды з групы «А» утвораць адну групу з камандамі з групы «D» (Финляндыя, ЗША, Германія, Данія). У аднакругавы турнір тут вызначацца чатыры ўдзельнікі чвэрцьфіналаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0