Рэкламныя шчыты агітацыйнай кампаніі «Спыні спуск!» у Нью-Ёрку.
Злучаныя Штаты Амерыкі сутыкаюцца з сур'ёзнымі выклікамі cучаснасці: праблемамі рэформы сістэмы аховы здароўя, праблемай вываду войск з Афганістану… А вось у сенатара ад штату Нью-Ёрк Эрыка Адамса, выдае на тое, ёсць большая трывога — вышыня, да якой паднятыя штаны на нагах маладзёнаў.
Менавіта Адамс ініцыятар рэкламнай кампаніі, якая пачалася гэтымі днямі ў нью-ёрскім квартале Бруклін пад слоганам Stop The Sag/«Спыні спуск!». Сенатар выступіў супраць завядзёнкі нядбалага нашэння штаноў, якое ў апошнія гады зрабілася пашыраным звычаям сярод амерыканскіх падлеткаў, ды асабліва ў чорнай грамадзе. Мода пачалася як перайманне турэмнага звычая. Чалавек, які ў турме гэтак носіць штаны, мае выгляд чалавека, які прыдбаў «вулічную мудрасць».
У агітацыйным роліку сенатар Адамс звяртаецца да амерыканскіх мужчын і падлеткаў: «Калі вы хочаце падняць свой гонар, падыміце штаны».
Адамс, паліцыянт у адстаўцы, не адзіны, хто падахвоціўся выступіць супраць як на яго заганных моладзевых трэндаў. Дапрыкладу грамадскі дзеяч Лары Флэт таксама выступіў на перадачы American Idol (аналаг расійскай «Фабрыкі зорак»), прапяяўшы ў прайм-тайме песню Pants on the Ground/«Нагавіцы на зямлі». Прэзідэнт ЗША Барак Абама таксама выказаўся па гэтай тэме і зазначыў, што «ёсць людзі, якія не жадаюць бачыць вашыя майткі, ды я адзін з іх».