Фота Юліі Дарашкевіч.

Фота Юліі Дарашкевіч.

У Гродне ў кватэру Анжалікі Борыс на Азёрскай шашы прыехалі судовыя выканаўцы, каб апісаць маёмасць. Як кіраўнік фірмы «Палёніка», яна была аштрафаваная на 4 мільёны 200 тысяч рублёў. Сама фірма мае 122 мільёны рублёў штрафаў.

Як паведаміў з месца падзеі прэс‑сакратар Саюза палякаў Ігар Банцар, тры судовыя выканаўцы апісалі такія рэчы, як музычны цэнтр, мікрахвалёвую печку, кампутар, стацыянарны тэлефон, тэлевізар, новы (ня ўстаўлены) шклопакет і сказалі, што будуць іх вывозіць.

Праз «Палёніку» Саюз палякаў на чале з А.Борыс ажыццяўляў сваю дзейнасць. Як вядома, гэтую арганізацыю беларускія ўлады адмаўляюцца рэгістраваць. Фірму пакаралі за тое, што яна атрымлівала грошы на сваю культурна‑асветніцкую дзейнасць ад «Вспульноты польскай», суд палічыў, што іх трэба было афармляць як гуманітарную дапамогу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?