Нягледзячы на эканамічны крызіс і масавыя звальненні, большая частка жыхароў Латвіі знаходзіць сродкі на дабрачыннасць: як сведчаць дадзеныя апытання цэнтра SKDS, 80% латвійцаў на працягу апошняга года ахвяравалі грошы. Найбольш распаўсюджанымі спосабамі дапамогі апынуліся кіданні грошай у скрыні для ахвяраванняў у гандлёвых цэнтрах, а таксама тэлефанаванні на нумары дабрачынных акцый.

Набыццю тавараў, частка сродкаў ад продажу якіх ідзе на дабрачыннасць, аддавалі перавагу 27% жыхароў. У сваю чаргу 23% аказвалі фінансавую дапамогу асабіста знаёмым людзям, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю. Яшчэ прыкладна кожны пяты рэспандэнт адзначыў, што ахвяраваў ежу ці вопратку. Толькі 12% апытаных прызналіся, што пералічвалі грошы на дабрачынныя рахункі, а 8% прымалі ўдзел у культурных мерапрыемствах, сродкі ад якіх выкарыстоўваюцца для дапамогі маламаёмасным.

У апытанні SKDS не задавалася пытанне пра тое, колькі жыхароў ахвяруюць на вуліцах бяздомным і жабракам людзям, якіх так шмат у гарадах Латвіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?