Будаўніцтва мячэці ў Мінску адкладаецца з прычыны неапраўданага размаху праекту. Такое меркаванне выказаў прэс‑сакратар Апарата Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Міхаіл Рыбакоў.
Па словах чыноўніка, якія перадае БЕЛТА, сталічная мячэць была задуманая з размахам больш маштабным, чым рэальныя магчымасці і патрэбы мусульман, якія пражываюць у Мінску. І яе маштабы апынуліся завышанымі.
Як вынік — будаўніцтва саборнай мячэці на вуліцы Грыбаедава ў Мінску доўгі час не можа завяршыцца. Аднак дзяржава адмаўляецца дапамагчы мусульманам у будаўніцтва культавага будынку, каб не ствараць прэцэдэнт.





