Паўабаронца «Бэрнлі» Кевін Макдоналд аштрафаваны сваім клубам на 5 тысяч фунтаў за тое, што ў перапынку матча 33 тура чэмпіянату Англіі з «Манчэстар Сіці» (1:6) пакінуў стадыён і глядзеў другі тайм гульні ў пабе.

21‑гадовы паўабаронца быў заменены ў перапынку матча пры ліку 0:5, пасля чаго пакінуў стадыён «Тэрф Мур» і адправіўся ў мясцовы паб, дзе глядзеў матч па тэлевізары разам са сваімі сваякамі.

Клуб назваў гэты ўчынак шатланца парушэннем ўнутранай дысцыпліны і вынес гульцу штраф, а сам футбаліст выбачыўся перад клубам, партнёрамі па камандзе і заўзятарамі, назваўшы свае паводзіны недапушчальнымі.

За пяць тураў да канца чэмпіянату «Бэрнлі» займае ў табліцы англійскаей прэм’ер‑лігі перадапошняе месца, апярэджваючы толькі збанкрутавалы «Портсмут», адстаючы ад выратавальнага 17‑га месца на 4 пункты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?