Павел Шарамет выкліканы на допыт ў праваахоўныя органы Расеі на запыт МУС Беларусі. Ён павінен даць тлумачэнні ў сувязі са справай аб паклёпе, якая заведзеная ў Беларусі пасля некалькіх публікацый у незалежных СМІ пра былога начальніка гомельскага УКДБ Івана Каржа.

Запыт паступіў у Маскву на гэтым тыдні. Павел Шарамет выкліканы на допыт як стваральнік сайту «Беларускі партызан». «Я ніколі ні ад каго не хаваўся. Мае каардынаты не мяняліся ўжо 10 гадоў і ёсць, напэўна, ва ўсіх, каму яны патрэбныя. Вядома, я пайду на допыт і распавяду усё, што ведаю па справе аб чэкістах і міліцыянтах у Беларусі. Хоць ведаю я вельмі мала, на жаль «, — заявіў сайту «Беларускі партызан» Павал Шарамет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?