Брытанскае ювелірнае бюро Сцюарта Х'юза ў супрацоўніцтве з кампаніяй Prive International выпусціла 10 экзэмпляраў мабільнага тэлефона, які нагадвае мадэлі сотавых апаратаў 1980-х гадоў, паведамляе onliner.by. На аздобу кожнай прылады пайшоў амаль кілаграм золата і 76 брыльянтаў агульнай масай 23 карата.

Цалкам дубляваць функцыянал мабільнікаў 80-ых гадоў вытворцы не рашыліся – мабільнікі ад Сцюарта Х'юза і Prive International маюць невялікі каляровы дысплэй. Першыя мадэлі сотавых тэлефонаў мелі манахромныя экраны. Тыя, хто наважыцца набыць сабе падобную цацку, таксама змогуць карыстацца WAP і SMS.

Цуд тэхнікі ад Сцюарта Х'юза і Prive International пакуль не прадаецца. Аднак ужо ацэнены ў $214 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?