У інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра арышт старшыні Гродзенскага абласнога Савету дэпутатаў Аркадзя Карпуця. Санкцыю нібыта выдаў гепракурор.

 Аркадзь Карпуць (справа) і Уладзімір Саўчанка.

Аркадзь Карпуць (справа) і Уладзімір Саўчанка.

9 красавіка на Блог Гродно s13 змясціў інфармацыю пра арышт старшыні Гродзенскага абласнога Савету дэпутатаў Аркадзя Карпуця. Санкцыю на арышт высокага чыноўніка нібыта выдаў генпракурор Рыгор Васілевіч.

У Генпракуратуры карэспандэнту НН адказалі лаканічна: без каментароў. У прыёмнай Гродзенскага абласнога Савету дэпутатаў паведамілі, што на дадзены момант такой інфармацыі ў іх няма, таму ні пацвердзіць, ні абвергнуць яе пакуль немагчыма.

Гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут мяркуе, што з’яўленне такой інфармацыі можа быць наступствам агульнай сітуацыі ў Гродне пасля кадравых перастановак у аблвыканкаме і гучных арыштаў гродзенскіх сілавікоў. Ён лічыць, што інфармацыю пра арышт Карпуця варта ўспрымаць з асцярожнасцю. Са сваіх крыніцаў Пачобут таксама пакуль не мае пацверджання звестак пра чарговы гучны арышт. «Але калі дапусціць, што гэта праўда, то выглядае гэта на працяг грандыёзнай чысткі ў вярхах гродзенскай улады».

***

Карпуць Аркадзь Іванавіч, нар. У 1949 г. Быў старшынёй Бераставіцкага райвыканкаму. Сенатар, член камісіі парламенцкага сходу саюза Беларусі і Расіі па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях. Чатыры разы запар абіраўся на пасаду старшыні Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?