Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 10 красавіка ў Беларусі будзе воблачна з праясеннямі. Пераважна без ападкаў, толькі па захадзе часам дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 6°С, ва ўсходніх раёнах месцамі да мінус 1°С,

днём плюс 10—15°С, па захадзе Гродзенскай і Брэсцкай абласцей плюс 7—9°С
.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—3°С,

днём плюс 12—14°С.

11 красавіка ў Беларусі без ападкаў, толькі ноччу па захадзе Гродзенскай і Брэсцкай абласцей невялікія дажджы. Вецер паўночна‑ўсходні, усходні 5—10 м/с.

Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 6°С, месцамі да мінус 2°С, днём плюс 10—15°С.

У Мінску пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер усходні, паўночна‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—3°С,

днём плюс 12—14°С.

12 красавіка ў Беларусі пераважна без ападкаў, толькі днём па поўначы Віцебскай вобласці невялікія дажджы. Вецер паўночна‑ўсходні, усходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 6°С, месцамі да мінус 2°С,

днём плюс 10—15°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?