Пра гэта паведамілі сёння на брыфінгу ў прадстаўніцтве ЕС у Беларусі.

Новыя нормы візавага кодэкса ЕC пашыраюць пералік катэгорый грамадзян, якія вызваляюцца ад платы за візу.

Для дзяцей да 6 гадоў візы выдаюцца бясплатна.

Акрамя таго, вызваляюцца ад выплаты візавага збору прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый ва ўзросце да 25 гадоў, якія накіроўваюцца для ўдзелу ў семінарах, канферэнцыях, а таксама спартыўных, культурных і адукацыйных мерапрыемствах, якія арганізуюцца некамерцыйнымi арганiзацыямi.

У выпадку, калі заяўнік мае дастатковыя падставы для частых паездак і вядомы консульскай установе сваёй прыстойнасцю, віза можа выдавацца на больш працяглы тэрмін і дазваляць шматразовы ўезд.

На брыфінгу таксама паведамілі, што перанос шэнгенскай візы са старога пашпарта ў новы немагчымы,

а норма Візавага кодэкса ЕС пра выдачу абаснавання ў выпадку адмовы ў візе ўступіць у сілу толькі з 5 красавіка 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?