Міністр эканомікі Мікалай Снапкоў перакананы, што сярэдні заробак у Беларусі да канца 2010 года складзе 500 даляраў.
«У Мінэканомікі ў гэтым сумневаў няма»,‑‑ цытуе Снапкова Інтэрфакс.
Летась сярэдні заробак склаў 356 даляраў.
Рост сярэдняга заробка да 500 даляраў прадугледжаны прагнознымі паказчыкамі на 2010 год, зацверджанымі А. Лукашэнкам.