Калі рыхтаваўся артыкул пра Дзяніса Беляка, былога курсанта Акадэміі МУС, адлічанага з вучобы за інцыдэнт у родным Наваградку, аўтар НН звярнуўся ў акадэмію па каментары. Адказ з прэс-службы Акадэміі МУС прыйшоў ужо пасля публікацыі артыкула «Нам у міліцыі такія не патрэбныя, якія ідуць супраць сваіх».

Вось што ў ім гаворыцца: «Паведамляем Вам, што загадам Акадэміі МУС ад 07.10.2009 №157л/с, на падставе заключэння Акадэміі МУС ад 06.10.2009, курсант следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь шараговец міліцыі Бяляк Дзяніс Мікалаевіч за грубае парушэнне службовай дысцыпліны, якое выявілася ў самавольным выездзе за межы Мінскага гарнізона і здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт. 17.1 (дробнае хуліганства) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, адлічаны з Акадэміі МУС і, у адпаведнасці з Палажэннем аб праходжанні службы ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, звольнены ў запас Узброеных Сіл па п. 154.15 (у сувязі са здзяйсненнем правіннасцяў, што дыскрэдытуюць званне супрацоўніка органаў унутраных спраў)».

Сам Дзяніс кажа, што меў падпісаны начальнікам дазвол на сутачнае звальненне. Пры гэтым ён прызнае, што пра ад’езд у Наваградак (па-за межы гарнізону) ён нікога не папярэдзіў. Хлопец цвердзіць, што ў акадэміі ёсць правіла: па першым выкліку са звальнення неабходна з’явіцца ў акадэмію не пазней, чым праз тры гадзіны. «З Наваградка ў Мінск я ў любым выпадку патрапіў бы за тры гадзіны, таму нікога і не папярэджваў», — тлумачыць Д. Бяляк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?