Беларусь узяла на сябе ўсе выдаткі, звязаныя з прыёмам, адпраўкай і суправаджэннем польскіх грамадзян, якія прыбываюць у краіну для наступнага следавання да месца авіякатастрофы ў Смаленскую вобласць, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

У суботу ўвечары аэрапорт Віцебска прыняў два самалёты з Польшчы. «У Віцебск прыбыў брат трагічна загінуўшага прэзідэнта Польшчы Яраслаў Качынскі са сваякамі загінуўшых. Праз гадзіну прызямліўся самалёт з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам і членамі польскага ўрада», — удакладнілі ў прэс-службе.

Беларускі бок забяспечыў прыём самалётаў, а таксама вылучыў неабходны транспарт для іх праезду да месца крушэння самалёта ў Смаленскую вобласць. Было таксама арганізавана суправаджэнне машынамі ДАІ і хуткай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?