Спікер польскага Сейму Браніслаў Камароўскі заявіў, што, праўдападобна, дата прэзідэнцкіх выбараў будзе абвешчаная заўтра. Камароўскі падкрэсліў, што затрымка гэтага рашэння не наносіць урону функцыянаванню дзяржавы. Спікер зазначыў, што адкрыты для прапановаў апазіцыі ў гэтым пытанні.

У панядзелак у перадачы тэлеканалу Polsat News Браніслаў Камароўскі прапанаваў апазіцыйным партыям, каб яны самі назвалі зручнейшы тэрмін прэзідэнцкіх выбараў.

«Я хачу сардэчна папрасіць, падкрэсліваю — сардэчна папрасіць — апазіцыю, якая панесла найбольшыя страты, бо страціла двух патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах (маюцца на ўвазе Лех Качыньскі і Ежы Шмайдзіньскі), каб яна акрэсліла найбольш зручны час для сябе», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?