Камітэт ўрада Украіны па пытаннях эканамічнай палітыкі законапраект, у адпаведнасці з якім плануецца ўвесці падатак на некаторыя прадметы раскошы.

У прыватнасці, плануецца абкласці спецыяльным падаткам куплю самалётаў, верталётаў, яхт, дарагіх аўтамабіляў і элітнай нерухомасці. Па словах віцэ-прэм'ера Украіны Сяргея Цігіпкі, новы падатак дазволіць павялічыць прыбытковую частку бюджэту краіны і збалансаваць яго.

У канцы 2008 года тагачасны прэм'ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка ўжо прапаноўвала ўвесці падатак на прадметы раскошы,
каб напоўніць мясцовыя бюджэты. У першую чаргу меркавалася абкласці такім падаткам буйныя землеўладанні. Аднак падатак уведзены не быў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?