Карыстальнікі найпапулярнейшага расійскага пашуковіка «Яндэкс», у якіх слушна выстаўленыя рэгіянальныя налады, могуць бачыць галоўную старонку партала цяпер па-беларуску. Раней Яндэкс меў толькі расійскую і ўкраінскую версіі. Простая спасылка — http://www.yandex.ru/?lang=by.

У яндэксаўскай пошце выбар пакуль па-ранейшаму з дзвюх моў — украінскай і рускай.

З разынак лакалізацыі — слоўцы кшталту «мапа», «малюначкі», «лісты», з памылак — «пробкі».

Да ўсяго Яндэкс не паленаваўся распрацаваць адмысловыя тэмы афармлення: з бусламі, якія ляцяць над плошчай Перамогі, ля якой пасвяцца зубры; і з рушніком з нацыянальным арнаментам па краях і з полем пошуку пасярэдзіне.

Вынікі пошуку Яндэкс можа адфільтраваць так, каб у іх была толькі беларуская мова.

Што праўда, бадай што любая спасылка пакуль вядзе на рускую ці ўкраінскую старонкі.

У навінах і блогах Яндэкса пакуль абвестак ці каментароў адносна запуску беларускамоўнай версіі адшукаць не ўдалося.

Глядзі яшчэ:
Яндэкс ня супраць зьбеларусіцца
Першая падрабязная мапа Беларусі ў сеціве

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?