Хронікі Нарніі: леў, ведзьма і чароўная шафа (Chronicles of Narnia: The Lion, the Witch and the Wardrobe).

ЗША, 2005, каляровы, 140 хв.

Жанр: казка паводле К.С.Льюіса.

Адзнака: 5 (з 10).

Чатырох дзетак — Пітэра, Сюзану, Эдмунда і Люсі — маці адпраўляе да старога сябры сям’і. Там дзеці знаходзяць чароўную шафу, празь якую трапляюць у казачную краіну Нарнію, замарожаную злой ведзьмай (Тыльда Сўінтан).

Рэжысэр абодвух «Шрэкаў» Эндру Адамз стварыў чароўнае відовішча з кентаўрамі, фаўнамі і гаваркімі бабрамі. Але хрысьціянскія алегорыі Льюіса расьцярушваюцца ў Эдэмскім садзе магічных жывёлаў.

Адмысловыя эфэкты — разынка карціны: леў Аслан, люты воўк, хітры ліс і вайсковец-мінатаўр — паводзяць сябе, як запраўскія акторы.

На іхнім тле прайграюць людзі, і нат выбітная акторка Тыльда Сўінтан становіцца макетам у казачнай дэкарацыі: белы твар, валасы-ледашы, мядзьведзі ў карэце.

Фільм намінаваны на «Залаты глёбус» за найлепшую музыку й песьню.

Спадабаўся і крытыкам, і дзецям.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?