Мінск. У крэдытна‑зберагальным таварыстве, дзе сядзіць вядомы ўсім ацэншчык Дзевачка, вельмі цяжка дастаць пазыку. Даюць яе толькі тым, у чыіх вачах Д‑ка бачыць такія думкі: «Я, паночку, верны твой староннік па выбарах і «поўбутэлечнік», калі дастану ад вас пазыку, а з ёй і права падаваць свой голас на выбарах, дык праз увесь век свой не памкнуся выбіраць другога на тваё «хлебнае» месца».

«НН». №14. 1910

Універсітэтаў, як гразі. У Магілёве з’явіўся днямі яшчэ адзін універсітэт. Статус такі надалі Магілёўскаму машынабудаўнічаму інстытуту. Як жартуюць смехачы, хутка па колькасці ўніверсітэтаў на душу насельніцтва Магілёўшчына апярэдзіць найбуйныя сталіцы Еўропы. А што вы думалі? Цяпер у вобласці іх аж 5.

«НН». №14. 2000

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0