Расійскі фатограф Сяргей Амелін зняў пашкоджаныя будынкі і зрэзаныя дрэвы, з якімі перад самай аварыяй сутыкнуўся ТУ-154 прэзідэнта Польшчы. З аналізу дакументацыі, выкладзенай у інтэрнэт, вынікае, што самалёт за 1,1–1,2 км ад аэрапорта знаходзіўся на адлегласці некалькіх метраў над зямлёй, па-за лініяй узлётна-пасадкавай паласы, не пашкодзіў радыёлакацыйную вежу, а да крэну на левае крыло, верагодна, прывяло сутыкненне з вялікім дрэвам.

Паглядзець фота ў вялікім разрозненні

Амелін правёў рэканструкцыю апошніх секунд палёту прэзідэнцкага самалёта. Ён сфатаграфаваў дарогу, па якой ляцеў Ту-154, апісаў сваю працу і размясціў апісанне ў інтэрнеце. На здымках відаць часткі зрэзаных дрэваў. Дрэва на здымку № 1, якое знаходзіцца прыблізна за 1,1–1,2 км ад аэрапорта, сведчыць, што самалёт ляцеў тут на вышыні некалькіх метраў. Верхавіна дрэва хутчэй за ўсё зрэзаная крылом (зрэз роўны). На фота № 2 – радыёмаяк, размешчаны па лініі ўзлётна-пасадкавай паласы. Пашкоджанняў на ім не бачна (раней паведамлялася, што самалёт яго зачапіў). Гэтыя выявы, а таксама фота 3, 4, 5 дазваляюць меркаваць, што самалёт падчас заходу на пасадку знаходзіўся па-за лініяй узлётна-пасадкавай паласы. Паводле разлікаў часопіса "Skrzydłata Polska", адхіленне складала каля 40 метраў.

Вялікае дрэва

Ключавое фота – №6. На ім бачнае вялікае дрэва, зрэзанае пасярэдзіне. Хутчэй за ўсё, самалёт зачапіўся за яго левым крылом, пасля чаго адхіліўся ад лініі палёту ўлева. "Сутыкненне з такім вялікім дрэвам, у выніку чаго быў зрэзаны даволі тоўсты ствол, павінна было прывесці да адхілення траекторыі самалёта. Беручы пад увагу кірунак, у якім разляцеліся абломкі самалёта, можна меркаваць, што ён зачапіўся за дрэва левым крылом – адсюль і адхіленні траекторыі ўлева. Дадатковым пацверджаннем гэтай гіпотэзы з'яўляецца тое, што канец левага крыла – зрэзаны, верагодна, у выніку сутыкнення з дрэвам – ляжаў недалёка ад дрэва, адлюстраванага на фота №6” (паглядзець).

Наколькі вялікім было адхіленне, паказваюць здымкі 7, 8, 9 і 10. З двух апошніх можна зрабіць выснову, што ў момант перад падзеннем на зямлю самалёт меў вельмі вялікі нахіл. "Апорная сіла правага крыла не была роўная апорнай сіле левага, што магло прывесці да абароту самалёта вакол падоўжнай восі ўлева. Экіпаж ніяк не мог змяніць сітуацыю", – піша інтэрнэт-рэсурс Skrzydłata Polska.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?