Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) неабходна вылучаць свайго кандыдата ў прэзідэнты, калі дэмакратычныя сілы не дамовяцца аб адзіным кандыдаце.

Пра гэта заявіў лідэр АГП Анатоль Лябедзька, выступаючы 17 красавіка на пасяджэнні Нацыянальнага камітэта партыі.

Ён падкрэсліў, што АГП заўсёды стаяла на пазіцыі неабходнасці вылучэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі.

«Але цяпер ёсць рэальная пагроза таго, што прыхільнікі перамен не будуць мець такога кандыдата», — сказаў палітык.

Лябедзька дадаў, што «сёння гэта асабліва крыўдна, паколькі сітуацыя цяпер значна лепшая для ўдзелу апазіцыі ў прэзідэнцкіх выбарах».

Палітык лічыць, што АГП з'яўляецца найбольш падрыхтаванай апазіцыйнай сілай у краіне да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Паводле яго слоў, у партыі ёсць пакет праграм па рэфармаванні эканомікі і сістэмы кіравання ў краіне, а таксама высокапрафесійная каманда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?