У адпаведнасці з планам двухбаковага супрацоўніцтва паміж абароннымі ведамствамі Беларусі і Расіі 21 красавіка ў Мінску з рабочым візітам будзе знаходзіцца міністр абароны РФ Анатоль Сердзюкоў.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, падчас візіту з расійскім калегам сустрэнецца кіраўнік беларускага абароннага ведамства Юрый Жадобін.

У гэты ж дзень яны возьмуць удзел у чарговым пасяджэнні сумеснай калегіі міністэрстваў абароны дзвюх краін, у ходзе якога плануецца разгледзець пытанні стану і далейшага развіцця супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.

Парадак дня калегіі ўзгадняецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?