Вулканічнае воблака попелу захаваецца над Еўропай цягам чатырох ці пяці дзён, паведамляе Франс Прэс са спасылкай на Мэтэрэалагічную службу Ісландыі.
На гэты час вецер гоніць масу вулканічнага попелу з Ісландыі ў Еўропу і, згодна з прагнозамі, гэта будзе працягвацца яшчэ цягам двух дзён ці да сярэдзіны наступнага тыдня.
Пакуль актыўнасць вулкана не толькі не змяншаецца, але і расце.
Блакада авіярэйсаў над Еўропай можа задоўжыцца.