Авіязносіны ў Еўропе паралізавана чацверты дзень запар з прычыны воблака вулканічнага попелу, што прыйшло з Ісландыі.
У Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе адмененыя ўсе рэйсы, а ў Паўночнай Амерыцы і Азіі адладзеныя авіяперавозкі па многіх напрамках.
Большасць краін Еўропы абвясціла, што паветраная прастора будзе закрыта мінімум да вечара нядзелі.
Наогул у суботу, з улікам Паўднёвай Еўропы, было ажыццёўлена толькі 5 тыс. з 22 тыс. рэйсаў.
Мэтэаролагі зазначаюць, што воблака можа вісець над Еўропай да сярэдзіны наступнага тыдня.