У сувязі з праходжаннем вулканічнага воблака над тэрыторыяй Еўропы авіякампанія «Белавія» адмяніла чатыры рэйсы, запланаваныя на 18 красавіка:

— Мінск—Парыж—Мінск В2 865/В2 866 (вылет з Мінска ў 8.20; вылет з Парыжа ў 15.05);

— Мінск—Кіеў—Мінск В2 845/В2 846 (з Мінска ў 9.35; з Кіева ў 12.35);

— Мінск—Рыга—Мінск В2 841/ В2 842 (з Мінска ў 13.20; з Рыгі ў 16.20);

—Мінск—Лондан—Мінск В2 851/ В2 852 (з Мінска ў 12.10; з Лондана ў 19.05).

«Чакаецца працяг сур`ёзных збояў у графіку палётаў,

— паведамляе авіякампанія. — Кліенты, чый пералёт быў адменены, могуць быць перавезены на наступных магчымых рэйсах або атрымаць поўны кошт нявыкарыстанага білета ў любым офісе «Белавія», турыстычным агенцтве, дзе былі выпісаны арыгінальныя білеты, пазваніўшы або адправіўшы электронны ліст у наш цэнтр падтрымкі пасажыраў».

17 красавіка было адменена пяць рэйсаў:

Мінск—Амстэрдам—Мінск; Мінск—Кіеў—Мінск; Мінск—Варшава—Мінск; Мінск—Прага—Мінск і Мінск—Мілан—Мінск. Затрымка рэйса Мінск—Ларнака склала пяць гадзін, Ларнака—Мінск — сем гадзін, Мінск—Хургада — сем гадзін, Хургада—Мінск — дзевяць гадзін.

Раней паведамлялася, што паветраная прастора Беларусі закрыта для палётаў на вышыні 4 тыс. метраў і вышэй да 6 гадзін раніцы 18 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?