Аляксандр Лукашэнка гатовы прыняць Курманбека Бакіева ў Беларусі. Пра гэта ён заявіў у нядзелю, адказваючы на пытанні журналістаў.

«Калі Курманбек Бакіеў пачуе мяне і пажадае прыляцець да нас хоць сёння, хоць заўтра, хаваць мы яго ў Беларусі не будзем, ён будзе тут як самы дарагі на сённяшні дзень госць, як мой калега, як прэзідэнт Кыргызстана», – сказаў беларускі лідэр.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз пацвердзіў, што калі «Прэзідэнту Кыргызстана ў гэтую цяжкую хвіліну для яго сям'і патрэбныя будуць падтрымка і дапамога, то яна будзе аказана ў Беларусі».

«Мы гатовыя прыняць яго тут. Я ведаю, што зараз падымецца скавытанне ва усіх сродках масавай інфармацыі», – сказаў ён.

Прэзідэнт адзначыў, што гэта яго асабістае рашэнне як кіраўніка дзяржавы. «Я маю права на гэта рашэнне. Няхай мяне асуджаюць, не асуджаюць, але здраджваць людзям – гэта самае ганебнае, што можа быць у гэтым свеце», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідэр таксама дадаў, што калі Курманбек Бакіеў, прыляцеўшы ў Мінск, захоча правесці прэс-канферэнцыю, «то ён будзе свабодна яе даваць, свабодна гаварыць». «І мы потым паглядзім, хто ў нас больш свабодная краіна: Беларусь ці якія-небудзь іншыя дзяржавы. Я думаю, ён шмат раскажа», – сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?