Авіязносіны ў Еўропе паралізаваны чацвёрты дзень. Аднак смуга попелу над Беларуссю развеялася, у панядзелак таксама чакаецца чыстае неба.

Стан смугі попелу на 0.00 19 красавіка.Інфармацыя брытанскіх метэаролагаў.Аднак вулкан працягвае выкіды.Значыць, далейшы стан неба будзе залежаць толькі ад ружы вятроў.

Стан смугі попелу на 0.00 19 красавіка.
Інфармацыя брытанскіх метэаролагаў.
Аднак вулкан працягвае выкіды.
Значыць, далейшы стан неба будзе залежаць толькі ад ружы вятроў.

Стан смугі попелу на 6.00 19 красавіка.Інфармацыя брытанскіх метэаролагаў.Аднак вулкан працягвае выкіды.Значыць, далейшы стан неба будзе залежаць толькі ад ружы вятроў.

Стан смугі попелу на 6.00 19 красавіка.
Інфармацыя брытанскіх метэаролагаў.
Аднак вулкан працягвае выкіды.
Значыць, далейшы стан неба будзе залежаць толькі ад ружы вятроў.

18 красавіка з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» адменены 12 рэйсаў шасці авіякампаній. У прыватнасці, адменены два рэйсы ў Вену авіякампаніі «Аўстрыйскія авіялініі», рэйс у Прагу («Чэшскія авіялініі»), Франкфурт-на Майне («Люфтганза»), Варшаву («Лёт»), Рыгу («Эйр Балтык»), а таксама шэсць авіярэйсаў авіякампаніі «Белавія» — у Берлін, Франкфурт-на-Майне, Лондан, Кіеў, Парыж і Рыгу.

Ужо вядома, што 19 красавіка з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» не вылецяць рэйсы ў Варшаву і Вену.

Як паведамляе авіякампанія «Белавія»,

«чакаецца працяг сур`ёзных збояў у графіку палётаў».

«Кліенты, чый пералёт быў адменены, могуць быць перавезены на наступных магчымых рэйсах або атрымаць поўны кошт нявыкарыстанага білета ў любым офісе «Белавія», турыстычным агенцтве, дзе былі выпісаны арыгінальныя білеты, пазваніўшы або адправіўшы электронны ліст у наш цэнтр падтрымкі пасажыраў», — гаворыцца ў паведамленні беларускага авіяперавозчыка, паведамляе БелаПАН.

Тым часам аэрапорты Нямеччыны, Францыі і Іспаніі часткова аднаўляюць працу

Францыя абвясціла пра адкрыццё адразу некалькіх аэрапортаў на поўдні краіны.

Аэрапорты Ніцы, Марсэля, Бардо і Тулузы будуць адчыненыя да 13:00 панядзелка.

У Нямеччыне адчыненыя шэсць аэрапортаў, у тым ліку на поўначы краіны: берлінскія Тэгель і Шёнэфельд, а таксама ў Эрфурце, Гамбургу, Ляйпцыгу і Гановеры.

У Іспаніі аднавілі працу ўсе аэрапорты, у тым ліку на поўначы краіны, напрыклад, у Барселоне і Більбао, зазначае Бі-Бі-Сі.

Авіязносіны ў Еўропе паралізаваны чацвёрты дзень запар з прычыны воблака вулканічнага попелу, што прыйшло з Ісландыі.

У Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе у суботу былі адмененыя ўсе рэйсы, а ў Паўночнай Амерыцы і Азіі адкладзеныя авіяперавозкі ў Еўропу па многіх кірунках.

Большасць краін Еўропы абвясціла, што паветраная прастора будзе закрыта мінімум да вечара нядзелі.

Наогул у суботу, з улікам Паўднёвай Еўропы, было ажыццёўлена толькі 5 тыс. з 22 тыс. рэйсаў.

Мэтэаролагі зазначаюць, што воблака можа вісець над Еўропай да сярэдзіны наступнага тыдня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?