Старшыня савета рэспублікі нацыянальнага сходу Беларусі (нешта накшталт сенату) Барыс Батура ўзяў удзел у пахаванні прэзідэнта Леха Качынскага.

З гледзішча польскіх парламентароў нацсход Беларусі – нелегітымны орган улады. Ці памяняўся пункт гледжання польскіх парламенатроў, пакажа тое, хто апекаваўся спадаром Батурам у Варшаве і Кракаве: сенатары, супрацоўнікі апарату сената Рэспублікі Польшча ці супрацоўнікі МЗС. Ці ўдзеліць свайму калегу колькі хвілін увагі маршалак Сенату Багдан Барусэвіч?

Чакаю, што на гэты конт паведамяць нам Аляксей Дзікавіцкі і Зміцер Гурневіч.

Ёсць у мяне смутная здагадка, што ў Польшчу паляцеў бы і самы галоўны ў Беларусі. Паляцеў бы, калі б яго запрасіў маршалак Сайму, в. а. прэзідэнта Браніслаў Камароўскі. Але ж пахаванне – не вяселле. На пахаванне не запрашаюць.

Сваёй паездкай у Варшаву і Кракаў Лукашэнка мог бы даць сігнал для перазагрузкі беларуска-польскіх адносінаў. Не даў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?