Экс‑презідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў пакінуў тэрыторыю Казахстана, паведаміў прадстаўнік МЗС краіны Аскар Абдрахманаў.

Аднак ён не ўдакладніў, куды скіраваўся кыргызскі экс‑прэзідэнт, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Нагадаем, што ў суботу з’явілася інфармацыя, што Бакіеў паляцеў у Мінск, але Дзяржаўны памежны камітэт і «Белавія» заявілі, што былы прэзідэнт Кыргызстана не перасякаў мяжы з Беларуссю.

Тым часам у нядзелю, 18 красавіка, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы прыняць Бакіева ў Мінску: «Гэта маё асабістае рашэнне як кіраўніка дзяржавы».

«Калі Курманбек Бакіеў пачуе мяне і

пажадае прыляцець да нас хоць сёння, хоць заўтра,
хаваць мы яго ў Беларусі не будзем, ён будзе тут як самы дарагі на сённяшні дзень госць, як мой калега, як прэзідэнт Кыргызстана», — сказаў беларускі лідэр.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што калі «прэзідэнту Кыргызстана ў гэтую цяжкую хвіліну для яго сям’і патрэбныя будуць падтрымка і дапамога, то яна будзе аказана ў Беларусі. (…) Мы гатовыя прыняць яго тут».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?