Раней асуджаны за рабаванне і разбой 22‑гадовы жыхар Ліды, пагражаючы нажом, прымусіў пяцікласніцу распрануцца,
паведамілі ва УУС на транспарце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
Мужчына падышоў на вуліцы да 11‑гадовай школьніцы, узяў яе за шыю і прымусіў ісці з ім ўздоўж чыгункі.
Пад мостам, пагражаючы нажом, запатрабаваў, каб яна раздзелася. Дзеянняў сэксуальнага характару мужчына не здзяйсняў, праз 1‑2 хвіліны дазволіў адзецца і адпусціў дадому. Пры гэтым забараніў расказваць бацькам.
Жыхар Ліды быў затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Гарадзенскім АУС на транспарце ў яго дачыненні заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.339 «Хуліганства» КК, які прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.