Плануецца, што венесуэльская нафта паступіць на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод ў першай дэкадзе мая. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Мазырскі НПЗ» Сяргей Саладоўнікаў.

«Прыбыццё чакаем у першай дэкадзе мая. Дакладная дата невядомая, таму што залежыць ад праходжання праліваў Басфор і Дарданелы», — заўважыў Саладоўнікаў. Да канца красавіка судна павінна прыбыць у адэскі порт і далей чыгуначным транспартнам — у Мазыр.

Нагадаем, дамоўленасць аб пастаўках венесуэльскай нафты была дасягнута ў ходзе сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Венесуэлы ў сакавіку 2010 года. Пробная партыя нафты — 80 тыс. тон нафты гатунку »Санта‑Барбара» — адправілася танкерам «Марская зорка» з Венесуэлы 2 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?