8 верасьня, у гадавіну славутай беларускай перамогі над расейскім войскам пад Воршаю ў 1514 годзе, беларускія студэнты арганізавалі ў Варшаве шэраг сьвяточных мерапрыемстваў. Сьвяткаваньне распачалося а 13 гадзіне урачыстым сходам у будынку Варшаўскага Унівэрсытэту, дзе прагучаў расповяд пра важнасьць і гераічнасьць падзеяў 1514 году.

Потым некалькі соцень студэнтаў праграмы імя Кастуся Каліноўскага прайшлі праз цэнтар Варшавы з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягаміб беларускімі сьпевамі й воклічамі “Жыве Беларусь!”. Каліноўцы накіраваліся да ўсходні бераг Віслы, дзе адбыўся ўрачысты мітынг й ускладаньне кветак да помніку беларускаму змагару за незалежнасьць генералу Булаху Булаховічу. Каля памятнай шыльды слаўнаму беларускаму змагару прагучаў нацыянальны гімн “Магутны Божа”.

Гаворыць адзін з удзельнікаў акцыі, маладафронтавец Барыс Гарэцкі: “Сёньня мы сабраліся тут, каб ушанаваць памяць сапраўдных герояў Беларусі, якія самаахвярна загінулі у барацьбе за незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны. Зараз, амаль 500 гадоў мы памятаем іх подзьвігі й самі жадаем працягнуць іх сьвятую справу.”

Акрамя гэтых мерапрыемстваў сёньня а 16 гадзіне ў залі Варшаўскага Унівэрсытэту адбудзецца выступ вядомага беларускага навукоўца прафэсара Міхася Чарняўскага, па заканьчэньні якога плянуецца сьвяточная вечарына й выступ рыцарскіх клюбаў.

Напiшы і ты сваю навiну!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?