Адна з найбольш актуальных тэмаў у заходняй прэсе зараз — гэта скандал вакол пэдафілаў у Каталіцкім касьцёле.

Хаця скандал і абмінуў Беларусь, наша мірская каталіцкая супольнасьць не павінна стаяць убаку яго і маўчаць. Маўчаньне значыць аддаваць трыбуну праціўнікам Папы, якія, зрэшты, часьцей за ўсё зьяўляюцца ворагамі Касьцёла і рэлігіі як такой і якія жадаюць, каб пэдафільскі скандал зьнішчыў Касьцёл такі, які мы ведаем.

Важная гэта тэма таксама і для праваслаўных, чыя царква таксама стаіць перад падобнымі небясьпекамі і выклікамі: мы ўсе жывем у адным сьвеце.

«Айцец Аляксандар Надсан справядліва ўзгадвае словы Хрыста: "Калі свет вас ненавідзіць, ведайце, што Мяне ён раней узненавідзеў… Памятайце слова, якое Я вам сказаў: слуга не большы за свайго гаспадара. Калі Мяне пераследавалі, будуць пераследаваць і вас" (Ян 15: 18, 20).

Цэлібат, выключна мужчынскае святарства, традыцыйная сям’я — тысячагадовыя традыцыі, якія нельга разглядаць праз утылітарысцкую і рацыяналісцкую прызму.
Гэтыя рэчы былі і павінны застацца, тым больш з улікам таго, што паводле навукоўцаў, цэлібат не ёсць прычынай педафіліі.

У адрозненне ад дзяржавы, чыя палітыка не павінна грунтавацца на рэлігійных догмах,

Касцёл павінен застацца апірышчам традыцыі і парадку, стрыжнем і маяком вечных каштоўнасцяў для сваіх прыхільнікаў
, нават калі гэта будзе каштаваць яму масавасці. Лепш памерці стоячы, чым "прогибаться под изменчивый мир".»

Чытайце цалкам: Ці арыштуюць Папу рымскага?

P.S. Яшчэ дадам трохі.

Я, на жаль, не магу назваць асабіста сябе ўзорным каталіком і пагатоў бязгрэшным чалавекам. Тым ня меней, рэлігія ў яе хрысьціянскім каталіцкім увасабленьні, у комплексе як вэрбалізаваных нормаў, так і насычаных гэтым узвышаным духам невэрбальных абрадаў, традыцый, эстэтыкі — гэта для мяне, шэраговага верніка, арыенцір, стандарт, да адпавяданьня якому трэба імкнуцца, гэта своеасаблівы

сьцяг надзеі на тое, што чалавек можа быць чымсьці большым і лепшым, чым зарабляльнікам грошай і спажыўцом, і што сэнс нашага жыцьця ў нечым большым, чым банальных матэрыяльных асалодах.

І калі нейкі сьцяганосец (сьвятар) мае нейкія праблемы з утрыманьнем гэтага сьцяга, трэба яго пакараць і выгнаць, але

сам штандар, сам арыенцір павінен застацца нязьменным.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?