Максім Мірны (Беларусь) і Ёнас Б’ёркман (Швэцыя) прайгралі ў фінальным матчы парнага разраду чэска-індыйскаму дуэту – Марціну Даму і Леандру Паесу – 7:6, 4:6, 3:6.
Дам і Паес былі пасеяныя на турніры шостымі, Мірны і Б’ёркман – другімі.
Летась беларуска-швэдзкі дуэт таксама дайшоў да фіналу, дзе прайграў братам Бобу і Майку Браянам (ЗША). Сёлета браты-блізьняты вылецелі ў 1/8 фіналу.
Мірны перамагаў на US Open у 2000 і 2002 г., а сёлета разам зь Ёнасам Б’ёркманам перамог на Ралян Гарос.
Шкада, што не ўзялі тытул на Адкрытым чэмпіянаце ЗША.