Ідэя паставіць помнік выдатнаму беларусу — пісьменніку і байцу Другой сусветнай вайны — належыць беларускай дыяспары Амерыкі.
Ідэя паставіць помнік выдатнаму беларусу — пісьменніку і байцу Другой сусветнай вайны — належыць беларускай дыяспары Амерыкі.
Справай заняўся Беларускі музей у Нью-Ёрку. Пасля перамоваў была дасягнута дамоўленасць з Калумбійскім універсітэтам — адной з самых вядомых амерыканскіх ВНУ.
Бюст будзе ўсталяваны ў вядомай бібліятэцы Каламбія Юнівёрсіці — «Лоў Меморыял Лайбрары».
Знакавая падзея адбудзецца сёння, 21 красавіка.У адкрыцці возьмуць удзел аўтар бюста — выдатны скульптар Алесь Шатэрнік, ды старшыня Беларускага інстытуту навукі і мастацтва, патрыярх беларускай дыяспары Вітаўт Кіпель.
* * *
Госці цырымоніі сустракаюцца а 12.25 ля будынку бібліятэкі.
Калумбійскі ўнівэрсітэт, Нью-Ёрк Сіці (паміж 116-й і 118-й вуліцамі і Брадвеем і Амстэрдам-авеню)
Low Memorial Library
New York, NY 10027
Каментары